Мінскаму парку прапанавалі даць імя былога старшыні гарвыканкама
Назваць парк між Малінаўкай і Паўднёвым Захадам у гонар папярэдняга старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаіла Паўлава прапанавала 7 жніўня камісія па найменаванні й перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак сталіцы.
Пра гэта паведамляе агенцтва
Краязнаўцы прапанавалі былі чыноўнікам назвы Вярховіцкі парк (па назве ўрочышча і хутара) Старакурганны або Курганны парк (непадалёк пасярод спальнага раёна ацалелі курганы), а таксама Дворыцкі парк (хаты колішняй вёскі Дворышчы стаяць абапал парку дагэтуль).
Увесну гарадскія ўлады папрасілі мінчукоў прапанаваць свае варыянты. Раён і парк сфармаваліся ў
Заўвагі мінчукоў да прапанаванай назвы будуць цягам двух тыдняў прымаць ва ўправе культуры Мінгарвыканкама па адрасе: вуліца Маякоўскага, 22, корпус 2.
Каментары