У Горадні пачалі ламаць дах будынка ХVШ стагодзьдзя, які ўваходзіў у палацавы комплекс каралеўскага адміністратара ў былым прадмесьці Гарадніца, збудаваным Антоніем Тызэнгаўзам.
Да нашага часу захаваліся ўсе тры камяніцы комплексу — улучна з самім палацам, які быў перабудаваны ў ХІХ стагодзьдзі. Цяпер ён аддадзены праваслаўнай япархіі, у адным мураваным флігелі — кватэры сьвятароў, а другі вырашана зьнішчыць. Праўда, улады патлумачылі, што сьцены будуць разабраныя толькі часткова, і камяніцу перабудуюць ў царкву на 500 чалавек.
Карэспандэнт «Свабоды» наведаў месца падзеі, і рабочыя яму патлумачылі: падмуркі флігеля вельмі слабыя, збудаваць на іх царкву нерэальна. Паводле рабочых, калі яны закончаць з дахам, іншая брыгада цалкам разбурыць цагляныя сьцены.
Паводле «Збору помнікаў Беларусі», «характар першапачатковай архітэктуры часткова захаваўся ў паўночным флігелі, фасады якога крапаваны арачнымі нішамі». Менавіта гэты флігель і пачалі зьнішчаць.

-
Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»
-
Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі
-
Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада
Каментары