Грамадства

Віцэ‑прэм’ер Сямашка: «Рашэньне Расеі будаваць нафтаправод у абход Беларусі палітычнае»

Першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы 25 мая на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на сумесным пасяджэнні членаў Нацыянальнага сходу, назваў рашэнне Расіі аб будаўніцтве нафтаправода ў абход Беларусі перш за ўсё палітычным.

Нагадаем, днямі ўрад Расіі ўхваліў будаўніцтва другой веткі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы ў абход Беларусі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм’ер‑міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў. У студзені 2007 года, пасля канфлікту Расіі і Беларусі адносна пошлін на транзіт нафты і прыпынення паставак вуглевадароднай сыравіны па нафтаправодзе «Дружба», што праходзіць па беларускай тэраторыі, прэзідэнт Расіі даручыў паскорыць распрацоўку альтэрнатыўных маршрутаў паставак нафты ў Еўропу.

У.Сямашка сёння нагадаў дэпутатам, што рашэнне аб будаўніцтве нафтаправода «Унеча (Бранская вобласць) — Прыморск (Ленінградская вобласць)» было прынята прыкладна тры месяцы таму. На думку першага віцэ‑прэм’ера, «гэты нафтаправод не будзе папулярным», таму што праект з’яўляецца дастаткова дарагім (прыкладна 2,5 млрд. долараў) і тэрмін яго рэалізацыі складае 3‑3,5 года.

«Сёння перапрацоўшчыкі лічаць кожны долар і рады мець 5‑6 долараў на тоне прыбытку. Тут 24 долары дадатковых выдаткаў», — падкрэсліў У.Сямашка. Транспартаванне кожнага барэля нафты ў абход Беларусі будзе даражэй на 3 долары, а тоны — прыкладна на 23‑24 долары, патлумачыў ён. Пры гэтым У.Сямашка выказаў упэўненасць, што загрузка беларускага нафтаправода будзе заставацца ранейшай.

У.Сямашка таксама паведаміў, што на працягу пяці гадоў плануецца ўкласці ў мадэрнізацыю Наваполацкага НПЗ прыблізна 630 млн. долараў і 590 млн. долараў — у мадэрнізацыю Мазырскага НПЗ. У выніку глыбіня перапрацоўкі нафты на гэтых прадпрыемствах складзе 92‑93% (цяпер прыкладна 70%). Паводле слоў У.Сямашкі, гэта «рэзка ўздыме эканоміку і папулярнасць заводаў». Акрамя гэтага, аб’ём магутнасці будзе павялічаны з 9 млн. да 12 млн. тон.

Выступаючы перад дэпутатамі, У.Сямашка падкрэсліў, што стварэнне Беларускай нафтавай кампаніі, якая пачне працу ў ліпені, не пагоршыць адносінаў з расійскімі пастаўшчыкамі. «Адносіны Беларусі з Расіяй па нафце для нас застаюцца фундаментальнымі, і ніхто іх мяняць не збіраецца», — зазначыў ён. Першы віцэ‑прэм’ер падкрэсліў, што мэта гэтай структуры заключаецца не ў тым, каб «адысці ад Расіі ў куплі нафты і набываць яе дзесьці ў Нарвегіі або на Ратэрдамскій біржы». Расія ўсё роўна будзе прыярытэтным пастаўшчыком нафты ў Беларусь. Тым больш што наша краіна купляе там нафту па цэнах ніжэй за сусветныя, дадаў У.Сямашка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць