Архіў

ПОШТА

№ 36 (97) 29 сьнежня 1997 г.

ПОШТА

 

 

Патрэбнае адзiнства

Я заўсёды быў за стварэньне, будаўнiцтва i г.д. Разбурэньне мне нiколi не падабалася. Як i разьмежаваньне. Таму шчыры дзякуй Вам за артыкул пра Скарынавыя кнiгi i Iнтэрнэт (а таксама й за iншыя артыкулы, эсэ, думкi зь якiх мне прыдзецца ўжываць у гэтым лiсьце. Такая ж падзяка сп. А.Дашкевiчу). Але ж... Другi нумар «НН» запар сп. З.Бартосiк прапануе ўзводзiць барыкады: «Толькi для БЕЛ»... Тут ужо я супраць, ня гледзячы на тое, што я падзяляю пачуцьцё крыўды за зьдзекваньне над мовамi.

I ня толькi таму, што жыхары Беларусi (у тым лiку i рускiя па нацыянальнасьцi) нiякага дачыненьня нi да расейскага, нi да беларускага ўраду (тэрмiны выключна геаграфiчныя) ня маюць. I ня толькi таму, што жывуць тут яшчэ татары, габраi, лiтоўцы, палякi, украiнцы i г.д. (iх усiх — за што?..) I ня толькi таму, што калi Беларусь — былая калёнiя Расеi (i СССР), то, як амаль ва ўсiх iншых былых калёнiях, тут не абысьцiся без афiцыйнага дзьвюхмоўя (у некаторых з гэтых краiнаў дзьвюхмоўе — «часовае»). I нават ня толькi таму, што калiсьцi iснаваў Кафка: праскi габрай, якi пiсаў на нямецкай мове — выдатны прыклад таго, што мова, краiна i нацыянальнасьць неабавязкова павiнны супадаць...

А ў першую чаргу таму, што адзiнае, што можа зрабiць адроджаная нацыянальная беларуская элiта — гэта «займацца справамi Таварыства Беларускай Мовы» (гэта ў дачыненьнi да моўнага пытаньня). Толькi стварэньне Дабра — Дабра, маючага такi станоўчы (дадатны) зарад, што перад iм адступяць i рассыпяцца ў пыл незьлiчоныя праявы зла, можа аб’яднаць ня толькi «вострабрамшчыкаў» i «курганаслаўшчыкаў», але i ўсiх жыхароў нашай шматпакутнай Краiны. Таму што дабрабыт усяго чалавецтва (у тым лiку i Беларусi), мiр i бясьпека дасяжныя толькi тады, калi трывала ўсталюецца адзiнства.

Заўважце: у прыватных абвестках — словы Ул.Караткевiча (даслаў iх, на жаль, ня я): «Але злосьць — кепскi дарадчык. Часам яна можа штурхнуць высакароднага ў такое балота, у якiм сядзiць яго подлы вораг». Усё, што «толькi для БЕЛ» — гэта помста. Пры помсьце ж — абодва бакi «ў балоце», розьнiца толькi ў тым, хто пачаў першы...

Напрыканцы лiста — падзяка за Калядны (i навагоднi падарунак): «Жоўты пясочак» В.Быкава.

Рэзванаў Пётар, Менск

 

Як аб’яднаць Мiтрапалiтаў?

Мне вельмi прыемна, што ёсьць у нас шчырыя Беларусы, якiм не абыякавы лёс нашай Бацькаўшчыны. Што ў нас ёсьць нашае беларускае радыё «Свабода», што ў нас ёсьць газэта «Наша Нiва», якая хоча вярнуць нашую сапраўдную мову. Мне было вельмi прыемна прачытаць у «НН» размову з айцом Пятром Гушчам, адным зь першых арганiзатараў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Беларусi. Але ж аказваецца, што я моцна памыляўся, i, на жаль, гэтыя шчырыя беларусы купляюцца i прадаюцца. Расчараваньне прыйшло пасьля таго лiста, якi надрукавала вашая газэта супраць Б.А.П.Ц.

Я вельмi добра ведаю айца Пятра, гэта шчыры Беларус, якi хоча бачыць вольную i незалежную Бацькаўшчыну.

Айцец Пётар неаднаразова зьвяртаўся да нашых мiтрапалiтаў за мяжой — Iзяслава i Мiкалая, каб яны аб’ядналiся ў адзiн Экзархат i пачалi будаваць царкву ў Беларусi. Вы ж павiнны ведаць, што ў Амэрыцы ёсьць тры першагерархi i два мiтрапалiты, якiя ня могуць знайсьцi паразуменьне мiж сабою.

Можна пiсаць многа пра цяжкасьцi нашае незалежнае царквы. Але ж Вам было б карысна гэта пачуць зь першых вуснаў айца Пятра, ён Вам многае можа расказаць пра неабходнасьць Беларускае царквы.

Мне было б прыемна, калi б Вы праз свой аўтарытэт занялiся аб’яднаньнем гэтых Мiтрапалiтаў, яны ж ужо ў гадах старых.

З павагай

сям’я Жукоўскiх, Слонiм

 

Хартыя-97

Вельмi добра, што зьявiўся такi дакумэнт, як «Хартыя-97». Стаўлю i свой подпiс пад iм. Пэўна, сёньняшняя ўлада не чакала на фоне ўжо звыклых мiтынгаў i пiкетаў такога разумнага кроку. Думаю, гэты дакумэнт зьяўляецца сумленьнем беларуса, не паставiць подпiс пад iм — гэта здрадзiць сваёй Радзiме.

Уладзiмер Жаўняк, Мар’iна ГоркаБеларуская лiтаратура i замежжа

беларуская літаратура і замежжа

Што ведаюць пра Беларусь эўрапейцы?

Я маю адну знаёмую за мяжою. Яна — бэльгiйка, грамадзянка невялiкай краiны, спакойнае насельнiцтва якой падзяляецца на фляманцаў i валонцаў. Гэта край, што доўга быў у палоне суседнiх дзяржаваў i толькi нядаўна здабыў незалежнасьць. Мая знаёмая — чалавек, у жыцьцi якога лiтаратура, тэатар, мастацтва займаюць не апошняе месца. Пачуўшы ад мяне iмёны трох клясыкаў: Якуба Коласа, Янкi Купалы i Максiма Багдановiча, яна з iмпэтам пачала пошукi. Спачатку зазiрнула ў звычайную кнiгарню, дзе, як i разьлiчвала, кнiг беларускiх аўтараў у продажы не аказалася. Затым яна ўспомнiла пра iснаваньне беларускага пасольства i вырашыла атрымаць там падрабязную iнфармацыю. Зьвязалася з прадстаўнiкамi беларускай нацыi, аднак, жывучы ў Брусэлi, яны размаўляюць выключна па-ангельску, нават аташэ па культуры. Упартая бэльгiйка паразмаўляла з галоўным (консулам). Ён валодаў францускай мовай i быў вельмi ветлiвым, аднак нiякiх канкрэтных зьвестак ёй даць ня змог. Консул запэўнiў, што гэта, несумненна, выбiтныя пiсьменьнiкi, але ён засумняваўся ў наяўнасьцi перакладаў iх цудоўных твораў на мэлядычную мову французаў. Зь ягонае парады яна зьвярнулася ў бiблiятэку, але беспасьпяхова, потым — у «Сусьветную бiблiятэку», якая мае спэцыялiзаваны аддзел славянскiх аўтараў, але й гэта не прынесла нiякага плёну. Застаецца толькi адно месца, куды бэльгiйка не зьвярталася — Каралеўская бiблiятэка. Аднак часы яе працы сёлета ўжо недасягальныя. А цi застанецца ахвота?!

Вольга Колас, Менск

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу8

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША20

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы5

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу8

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць