Грамадства11

Па візу толькі праз тэлефон

Пасольства Літвы з 1 чэрвеня ажыцьцяўляе папярэдні запіс на атрыманьне візы толькі праз тэлефон

З 1 чэрвеня 2007 года пасольства Літвы ў Мінску па просьбах наведнікаў ажыццяўляе папярэдні запіс на атрыманне візы толькі па тэлефоне.

Як паведамляе літоўскае пасольства, любы, хто пажадае, можа патэлефанаваць у консульскую службу ў панядзелак‑чацвер з 10.00 да 13.00 па тэлефонах +375‑29‑555‑33‑67 або +375‑29‑555‑20‑67 і, назваўшы сваё прозвішча і нумар пашпарта, запісацца для падачы дакументаў на візу.

Пры гэтым, як зазначаюць у консульскай службе, для тых, хто выязджае ў Літву ў службовых мэтах, парадак не змяніўся, таму што ўсе просьбы, атрыманыя візавым аддзелам ад арганізацый і прадпрыемстваў своечасова, задавальняюцца поўнасцю.

У пасольстве таксама нагадваюць, што без абмежаванняў і папярэдняга запісу штодзённа па візавых пытаннях у консульскую службу могуць звяртацца беларусы, якія дасягнулі 65 гадоў, грамадзяне Калінінградскай вобласці, Літвы і асобы, якія маюць пасведчанні аб захаванні літоўскага грамадзянства, прадстаўнікі Беларускай чыгункі, грамадзяне, якім патрабуецца віза тыпу «Д», студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, прадстаўнікі акрэдытаваных у Беларусі замежных пасольстваў і прадстаўніцтваў.

Папярэдні запіс у пасольстве Літвы вядзецца з лістапада 2006 года. Штодзённа, паводле інфармацыі пасольства, выдаецца больш за 400‑500 літоўскіх віз. Пры гэтым нярэдкія выпадкі, калі грамадзяне, якія запісаліся загадзя, не прыходзяць, або турыстычныя фірмы прыносяць меншую, чым было задэкларавана, колькасць пашпартоў, не папярэдзіўшы аб гэтым. Узнікае сітуацыя, калі да канца прыёму дакументаў на візы застаецца час, у які з’яўляецца магчымасць прыняць па‑за чаргой тых, хто прыйшоў на запіс. Аднак часцей за ўсё такіх не знаходзіцца, зазначаюць у пасольстве, бо людзі аказваюцца не гатовыя адразу падаць дакументы.

У сувязі з гэтым пасольства залікае грамадзян, якія прыходзяць на папярэдні запіс, мець пры сабе падрыхтаваны пакет дакументаў. Да прыкладу, для афармлення візы без запрашэння з літоўскага боку для аднаразовай паездкі тэрмінам да 30 дзён трэба акрамя візавай анкеты, фотаздымка, консульскага збору ў 5 еўра таксама прадстаўляць страхавы поліс на час знаходжання ў Літве і пацвердзіць наяўнасць фінансавых сродкаў з разліку 40 еўра на дзень (у форме падпісаных дарожных чэкаў і іх копій або даведкі з банка аб наяўнасці грошай, выпіскі з крэдытнай карткі).

Як паведамляе літоўскае дыппрадстаўніцтва, да канца летняга сезона плануецца закончыць будаўнічыя работы па пашырэнні консульскага аддзела, што дазволіць павялічыць яго прапускную здольнасць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць