Улада

Тэатральная дзея ў абарону правоў вернікаў

Ініцыятары стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя зладзілі пікет‑пэрформанс перад будынкам Камітэту рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў. Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў вернікаў.

Ініцыятары стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя зладзілі пікет‑пэрформанс перад будынкам Камітэту рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў. Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў вернікаў.

Недазволены пікет у абарону свабоду веравызнаньня выглядаў як сапраўдны пэрформанс. Два хлопцы, выконваючы ролю катаў, трымалі за завязаныя рукі дзяўчыну, апранутую ў белае адзеньне з плякатам: «Я веру». Перад гэтай пантамімічнай кампазыцыяй некалькі маладзёнаў трымалі расьцяжку «Маю права на веру».

Сустаршыня аргкамітэту стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін кажа, што да тэатралізаванай формы пратэсту моладзь вымушаная была зьвярнуцца, бо Менгарвыканкам ня даў дазвол на пікетаваньне.

«Мы двойчы апошнім часам падавалі заяўкі на правядзеньне пікетаў, — расказвае Шэін. — Першы раз мы замаўлялі месцам правядзеньня плошчу Свабоды, і нам адмовілі, спаслаўшыся на тое, што пікет будзе перашкаджаць мінакам. Другім разам мы ўжо замаўлялі месцам правядзеньня плошчу Бангалор, і тады ў адмове спаслаліся на няправільнае афармленьне дакумэнтаў, якое палягала ў адной прапушчанай літары ў адным слове».

Паводле Закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» Беларусі, неграмадзяне Беларусі ня маюць права на прапаведніцкую дзейнасьць. З гэтай прычыны апошнім часам вымушаныя былі пакінуць Беларусь болей за 25 сьвятароў і манашак.

Адзін са сьвятароў пратэстанцкай царквы «Ян Прадвесьнік» Яраслаў Лукасік, які 14 гадоў прапаведаваў у Беларусі, пакідае краіну да 7 чэрвеня. Яму забаронена вяртацца ў Беларусь цягам 5 год. Нягледзячы на гэта, сьвятара цешыць плён прапаведніцкай працы:

«Усе14 год, што я тут знаходзіўся, я стараўся служыць беларусам праз тое, што я служу Богу. На дадзены момант сапраўды адчуваю шчасьце, бо цягам гэтага часу я меў плён. Маладыя людзі, якія зьяўляюцца нейкай пэўнай патрыятычнай элітай краіны, прыйшлі до Бога — шмат хто зь іх. І адначасова — шмат хто са шчырых вернікаў за гэты час стаўся патрыётам сваёй краіны, радзімы, Беларусі... Яны любяць радзіму, служаць ёй, працуюць на яе. Таму адчуваю вялікую задаволенасьць».

Іншага пратэстанцкага пастара Антося Бокуна 4 чэрвеня пакаралі трыма суткамі арышту за несанкцыянаванае набажэнства.

Радыё Свабода

Фота — bchd.info

Каментары

Цяпер чытаюць

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць