Архіў

Сяргей Мікулевіч. Спасіба за пялямені!

№ 10 (219), 5 — 12 сакавіка 2001 г.


 Спасіба за пялямені!

“Наўгародзкі мясны двор” заваліў менскія гастраномы расейскімі пяльменямі ў ружовых пачках, усе надпісы на якіх дубляваліся па-беларуску. Адухоўленае такой павагай, ТБМ неадкладна даслала ў Ноўгарад ліст, у якім “падтрымала добры пачын вытворцаў і выправіла недакладнасьці і памылкі”. Апошніх, дарэчы, ніяк ня менш за 14.

Чаму ж гэткая мядзьведзяватая ветлівасьць выклікала такі імпэт? Калі абстрагавацца й не ўспрымаць нас як нас і Расею як Расею – ды што тут гэткага? Звычайная зьява — інфармацыя пра прадукт падаецца на мове краіны, дзе ён прадаецца. Так мае быць. Гэта адпавядае міжнароднай практыцы ды элемэнтарнай этыцы. І дзякаваць імпартэру за такую ласку – тое самае, што вітаць воплескамі прыезд сьмецьцявоза. Тым больш, што памылкі – папросту жахлівыя: “пялямені” “энергетычна каштаўнасць” альбо “хаваць пры тэмпературы”. Дый пяльмені беларускія нашмат смачнейшыя!

Так выглядае справа з пункту гледжаньня здаровае лёгікі, якая, аднак, не спрацоўвае, калі гаворка йдзе пра Расею, якой мы пагарджаем і баімося, як затурканы гома саветыкус – непрадказальнага суседа-уркагана, якому закон не пісаны – можа бутэльку паставіць, а можа і жонку згвалціць.

Гаворка йдзе не пра рэальную РФ, а пра Расею, якая існуе ў нашым уяўленьні, на якую так зручна сьпісваць нашую ўласную баязьлівасьць, нежаданьне даваць сабе рады і адсутнасьць самапавагі. Геніяльны ППРБ здолеў адчуць гэтую струнку народнай душы й сьвядома дазволіў сьпіхнуць на сябе адказнасьць за нашае ўнутранае бязладзьдзе й духоўную нішчымніцу. І панёс гэты цяжар на сьвет цэлы. Дазволіў нам адкласьці на далёкую гістарычную пэрспэктыву памкненьне “людзьмі звацца” (чаму перад прыбалтамі такая праблема ніколі не паўставала?) – і зьвязаную з гэтым адказнасьць.

Мы дагэтуль жывем ва ўяўнай краіне, дзе пануе права сілы, дзе можна забіць – і ўсе будуць маўчаць, дзе ніхто нікому нічога ня вінны. Прычым АМОН, “палатка”, нават Лукашэнка – адыгрываюць тут другасную ролю. Нічога б яны не зрабілі, каб мы, у большасьці сваёй, ім не дазволілі, каб сваёй штодзённай няўпэўненасьцю, канфармізмам, які прымушае нас пераходзіць на расейскую ў мясным аддзеле гастраному (або, у выпадку скрайняга патрыятызму, “падшукваць нэўтральныя выразы”), не пацьвердзілі, што жадаем жыць менавіта пры такім палітычным ладзе. Гэткая няўпэўненасьць ва ўласнай вартасьці, запабеглівая ўсьмешачка на вуснах, адсутнасьць самапавагі выклікаюць абыякавае стаўленьне да справы, якую робіш, – менавіта таму столькі халтуры ў нашай навуцы, культуры, палітыцы. Таму й ня маем вынікаў і мусім па-дзіцячаму радавацца пры кожным сутыкненьні з элемэнтарнай чалавечай ветлівасьцю, не здагадваючыся, што яна мусіць быць нормай жыцьця.

Сяргей Мікулевіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА3

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сілавікі вучаць у сябе на базе нігерыйскі спецназ4

Фядута пра сваю «справу змоўшчыкаў»: Злавілі лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая12

Стась Карпаў: А што, ёсць абавязак — любіць гей-парады?67

Кітайскі конік, які з'явіўся ў выніку браку вытворчасці, стаў вірусным хітом сезона3

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома6

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА3

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць