Архіў

Лісты з Поўначы

Славамір Адамовіч.Ліст першы. Этапы

Важна своечасова зразумець, што адзін этап твайго існаваньня ўжо завяршаецца. Калі ты захочаш затрымацца больш за адведзены тэрмін, пазбавішся радасьці й сэнсу жыцьця.

Паола Каэльё, «Пятая гара»

13 верасьня 2002 г., у пятніцу, на менскім чыгуначным вакзале мяне праводзілі ў дарогу тры жанчыны — Маці й дзьве любкі.

Млеў позны вечар, я быў добра паддаты, жанчыны крыху плакалі, і ў сьвятле нэонавых ліхтароў паблісквала лысінка майго спадарожніка.

Я пакідаў Радзіму. Зрабіўшы на ейных абсягах усё, што можна было зрабіць, маючы на руках толькі голы энтузіязм, ідэі і букет эмоцый; я пакідаў яшчэ не астылыя ад любошчаў лоні маіх палюбоўніц; пярэсты статак бітых і нябітых дэмакратаў з часныковым смуродам апраметнай — шчырых прыхільнікаў і вартых жалю пад’ялдычнікаў; галодных землякоў і сытую набрыдзь; відовішча плебейскага гону бязродных на землях колішняга ВКЛ; пакідаў пустапароднасьць і золата маёй Нацыі...

...16 верасьня мы з таварышам ступілі на зямлю Нарвэгіі. Восеньская сталіца Каралеўства нагадала мне старую Горадню, аднак любавацца архітэктурай і клікаць музу паэзіі не выпадала — трэба было думаць, як найлепш здацца паліцыі. Вырашылі сьпярша сустрэцца зь земляком, які ўжо трэці год «на нелегале».

Былы выпускнік Інстытуту замежных моваў, зь цяжкасьцю варочаючы ў роце валуны беларускай мовы, папрасіў нас гаварыць... шэптам. Пасьля роднага Менску, у якім за гаварэньне па-беларуску можна трапіць у міліцыю, такая просьба была ўдарам пад дых: «Як, і тут шэптам?!»

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць