Архіў

Ці сьпявае Руслана супраць Лукашэнкі?

Нататкі з франтоў беларускай інфармацыйнай самаблякады

Скаргі на нязручнасьці, зьвязаныя з «гэтымі граніцамі», — прэрагатыва ня нашай генэрацыі: звычайна пра іх гаворыць старэйшае пакаленьне «савецкіх людзей». То ім народы разлучылі, то спаць не даюць — пашпарты давай… Аднак апошнімі гадамі на пагранічны бардак воляй-няволяй даводзіцца зьвяртаць увагу. Як вам, скажам, такі дыялог?

— Кнігі везяце? Што ў кнігах?

— Творы.

— Хто аўтар твораў?

— Франко.

— Супраць «бацькі» піша?

— Дык ён жа памёр!

— Не понял… Как сьмееце!..

Дзяўчына, што вывучае гісторыю ўкраінскай літаратуры, губляецца і не знаходзіць адказу. Тут наперад выступае яе спадарожнік, інтэлігентна-акулярнага выгляду сьціплы малады чалавек, і ветліва кажа:

— Спадар лейтэнант, гаворка пра ўкраінскага пісьменьніка Івана Франка. Ён памёр каля ста гадоў таму. Гэта клясык, як у нас Якуб Колас. Прабачце…

Але спадар не прабачае.

Спадару лейтэнанту прыкра. Толькі што без чаргі мытню прайшла калёна байкераў з Адэсы. Шыкоўныя «Харлеі», бліскучыя шлемы — усё гэта яшчэ тут, побач. Байкеры зь непрыхаванай цікаўнасьцю сочаць за размовай незнаёмых беларускіх аўтастопшчыкаў зь беларускім жа мытнікам. Ёсьць такія людзі цікавыя — аўтастопшчыкі. Я, напрыклад, да іх не адношуся — люблю камфорт і стабільнасьць. Таму й дзіўлюся са сваёй калегі Ціны Клыкоўскай. Гэта, дарэчы, яна цяпер вяртаецца «стопам» з Кіева.

Усе Цініны набыткі з кнігарняў суседзкае сталіцы ляжаць цяпер пад нагамі. Акуратна. Па адной кніжцы. Проста на асфальце. Прыгожым, бліскучым, мокрым…

Толькі што быў дождж!..

Спадар у форме коса пазірае на адэскіх байкераў. Ён разумее, што ў яго ніколі ня будзе «Харлея».

Цяпер ён разумее яшчэ, што не чытае кніг і гэта ўсе таксама зразумелі. Таму чалавек у форме скупы на словы.

Затое якія гэта словы!

— Так, што ў нас на касэтах?

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Тацяна Сьнітко

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць