Архіў

О.Генры

Калядны падарунак з дубнячку

Завязка гэтай гісторыі гадавалася дваццаць гадоў.

І, у рэшце рэшт, была гэтага вартая.

Каб ты жыў міляў за пяцьдзясят ад Заходняга Ранча, ты б чуў пра яе. У яе быў вадаспад чорных, як смоль, валасоў, пара дужа шчырых вачэй глыбокага карычневага колеру ды сьмех, што зьвінеў між прэрыяў, бы таемная ручаінка. Яе клікалі Разытай Макмалэн, і яна была дачкой старога Макмалэна з Заходняга Авечага Ранча.

Два залётнікі прыяжджалі туды на рудых дарашаватых конях, дакладней, на прыбраных ды пакусаных блыхамі каняках. Аднаго клікалі Мэдысан Лэйн, другога — Малы Фрыё, але тады яго так ня звалі, бо ён яшчэ не зарабіў быў славы пэўнага гатунку. Яго проста клікалі Джонам Макроем.

Ня варта лічыць, што колькасьць годных прыхільнікаў Разыты абмяжоўвалася гэтымі двума. З тузін канякаў грызьлі цуглі ля даўгое канавязі Заходняга Ранча. Авечкі, што не належалі да чарады Дэна Макмэлана, пасьвіліся ў гэтых саванах. На Разыту заглядаліся аўчары ды каўбоі. Але з усіх залётнікаў найбольш прасунуліся Мэдысан Лэйн ды Джоні Макрой, вось чаму варта ўпісаць іх у гісторыю.

Мэдысан Лэйн, малады фэрмэр з-пад Нуэча, выйграў спаборніцтва. Ён і Разыта пабраліся на Каляды. Узброеныя, гарлапаністыя, літасьцівыя каўбоі ды аўчары забыліся на ўсе даўнія крыўды і аб’ядналі намаганьні, каб адзначыць падзею.

Заходняе Ранча скаланалася ад рогату ды грукату стрэльбаў, бляску спражак ды вачэй, гучных каўбойскіх здравіцаў.

У самы разгар вясельля завітаў Джон Макрой, апантаны рэўнасьцю.

— Я прынёс каляднага падарунка! — загарлаў ён, раптоўна зьявіўшыся на парозе з кольтам сарак пятага калібру ў руцэ. Ужо тады Макрой меў рэпутацыю трапнага стралка.

Першая куля сьвіснула ля правага вуха Мэдысана Лэйна. Руля стрэльбы пасунулася на цалю, і куля пацэліла б у нявесту, каб не аўчар Карсан, у якога спуск у мазгах часам змазваўся ды рамантаваўся. Стрэльбы вясельнікаў боўталіся на цьвіках уздоўж сьцяны, як адзнака гжэчнасьці. Але Карсан зь вялікім спрытам схапіў сваю талерку зь мясам ды шпурнуў у Макроя. І сапсаваў стрэл: другая куля зрэзала белыя пялёсткі кветкі на два футы вышэй галавы Разыты.

Госьці абярнулі сталы і кінуліся да стрэльбаў. Забіваць жаніха й нявесту на вясельлі ўсё ж лічылася праявай кепскага тону. Праз шэсьць сэкундаў дваццаць куляў былі гатовыя вылецець у бок містэра Макроя.

— Наступнага разу я стрэлю лепш! — крыкнуў Джоні. — А наступны раз настане! — і выскачыў з хаты.

Аўчар Карсан ірваўся працягнуць пачаты шпурляньнем талеркі подзьвіг. Куля Макроя зь цемры струпяніла яго.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Пераклала з ангельскай Болачка

Каментары

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава32

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы з'явіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя ФОТЫ8

Карабель Starship выбухнуў падчас сёмага тэставага палёту12

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі16

«Два разы штурхнеш — і катаешся хвілін 15!». Гарадзенец ператварыў легкавік у незвычайныя арэлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава32

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →