Пазьняк ідзе на выбары

14.10.2005 / 13:00

Як паведаміў прэс-сакратар КХП-БНФ Валер Буйвал, «у краіне досыць патрыётаў для перамогі таго, хто іх аб’яднае».

Сабраць 100 тысяч подпісаў Зянону будзе цяжка. У льготных умовах 2001-га кансэрватары сабралі свайму лідэру толькі 76 тысяч. Цяпер жа і шэрагі партыі звузіліся, і кампанія будзе праходзіць у суворых умовах. Калі б Зянону хто падсабіў рэсурсамі, кампанія-2006 ажывілася б на карысьць Мілінкевіча. Але пакуль няма прыкметаў, што нехта ў гэты бок думае.