Ватыкан супраць боксу

21.10.2005 / 13:00

Папа Бэнэдыкт XVI асудзіў прафэсійны бокс.

У часопісе «Чывільта католіка», які адлюстроўвае афіцыйную думку Ватыкану, зьявіўся артыкул пад назвай «Амаральнасьць прафэсійнага боксу». «Для дзялкоў, якія кіруюць прафэсійным боксам, спартсмэн не чалавек, а машына для зарабляньня грошай», — піша «Чывільта Католіка». У якасьці прыкладу прыводзіцца сьмерць Левандэра Джонсана, які сканаў пасьля бою з Хэсусам Чавэсам.