Змены ў рабоце наземнага транспарту ў Малінаўцы і Кунцаўшчыне

03.12.2012 / 09:36

Уносяцца змяненні ў транспартнае абслугоўванне мінскіх мікрараёнаў Малінаўка і Кунцаўшчына.

З 6 снежня рух аўтобусаў па маршруце № 119 на ўчастку ад вуліцы Голубева арганізуецца да ДС «Малінаўка-4» з напрамкам па праспекце Газеты «Звязда», вуліцах Бялецкага, Рафіева і Слабадской у абодвух напрамках. Маршруту будзе прысвоена новая назва: «ДС «Малінаўка-4» — станцыя метро «Пятроўшчына» — Малінаўка-8».

З 6 снежня таксама будзе арганізавана па будных днях праца новага тралейбуснага маршруту № 25 «ДС «Кунцаўшчына» - «Прылуцкая» з накіраваннем па вуліцах Кунцаўшчына, Лабанка, Гарэцкага, Алібегава, Янкі Брыля, Гурскага, праспекце Дзяржынскага ў абодвух напрамках.