Эрык Клэптан выступіць з канцэртам у Літве, у Беларусь не прыедзе

04.12.2012 / 12:15

Канцэрт сусветна вядомага брытанскага музыканта пройдзе ў Каўнасе, на Жальгірыс-Арэне, 4 чэрвеня 2013 г. (20:00).

Квіткі каштуюць ад 176 да 292 літаў (545 тыс. — 900 тыс. беларускіх рублёў).

5 чэрвеня Клэптан выступіць у Рызе, 7-га — у Лодзі. Канцэртаў у Беларусі не плануецца.