Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць беларускай жывёлагадоўлі

04.12.2012 / 12:54

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць работы жывёлагадоўчай галіны Беларусі. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядалася пытанне аб мерах па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што ў цэлым сельская гаспадарка Беларусі дэманструе досыць нядрэнныя вынікі працы, асабліва ў галіне малочнай жывёлагадоўлі. Наша краіна ўваходзіць у пяцёрку вядучых пастаўшчыкоў малочных прадуктаў у свеце, займаючы 4–5% сусветнага гандлю. У гэтым годзе чакаецца, што аб’ёмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі вырастуць на 7,8% да ўзроўню 2011-га. «Гэта досыць добрыя вынікі, аднак ёсць і тое, што непакоіць», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.