Еўра вырас да 11 260 рублёў

05.12.2012 / 11:35

5 снежня на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Еўра абнавіў максімум гэтага года, працягнуў умацаванне і даляр.

Курс даляра вырас на 40 рублёў да 8 590 беларускіх рублёў.

Еўра вырас на Br90 да 11 260 рублёў.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br2,5 да 278,5 беларускага.