Квіткі на матчы ЧС па хакеі-2014 у Мінску будуць каштаваць ад 7 да 250 еўра

06.12.2012 / 14:56

Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка ГУ «Цэнтркурорт» Алена Брок, якая прымае ўдзел у трэцім міжнародным форуме «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць».

Цана квіткоў на матчы хакейнага чэмпіянату не павінна перавысіць 250 еўра. У сярэднім кошт на квіткі будзе вар’іравацца ад 7 да 69 еўра.

Продажу пачнецца бліжэй да лета 2013 года. Раней планавалася, што гэта адбудзецца 1 сакавіка, але, хутчэй за ўсё, гэтыя тэрміны ссунуцца на красавік-май наступнага года.