Крушэнне цягніка ў Баранавічах

10.12.2012 / 08:57

У Баранавічах сышлі з рэек тры вагоны грузавога цягніка. Аварыя на чыгуначнай станцыі адбылася ўвечары 9 снежня, прыкладна а 19.50. Цягнік перавозіў жалезабетонныя вырабы й вугаль.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. На рух іншых цягнікоў аварыя не паўплывала.

Як паведамляюць відавочцы падзеі, вагоны моцна пашкоджаны і загарадзілі калеі.

Прычынай аварыі стаў самарасчэп вагонаў.