10 снежня на таргах даляр і еўра патаннелі

10.12.2012 / 11:21

10 снежня на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Даляр пачаў тыдзень са зніжэння, а еўра адкаціўся ад дасягнутага на мінулым тыдні максімуму яшчэ далей.

Курс даляра знізіўся на Br30 да — 8580 беларускіх рублёў.

Еўра знізіўся на Br80 да 11.060.

Курс расійскага рубля застаўся на ўзроўні пятніцы: 278 беларускіх рублёў.