На аўторак абяцаюць моцны снегапад

10.12.2012 / 12:02

У бліжэйшыя суткі, 11 снежня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е, паведамілі ў гідраметэацэнтры.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег.

Ноччу і раніцай у многіх раёнах, а днём на ўсходзе Беларусі часам чакаецца моцны снег.
Месцамі — наліпанне мокрага снегу і слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. У начны час сутак у заходніх раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 метраў у секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля да мінус 6 градусаў. Ноччу па захадзе краіны пры праясненнях чакаецца да 10 градусаў марозу.