Ладуцька загадаў паслаць на ўборку снегу бамжоў

10.12.2012 / 12:52

Якасць уборкі Мінска ад снегу неабходна павысіць. Такое даручэнне даў сёння на аператыўнай нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, снегапады ў сталіцы на гэтым тыдні працягнуцца. І службы павінны быць гатовыя да неспрыяльных умоў. У ліку першачарговых задач — своечасовы вываз снегу з прыпынкаў, расчыстка выездаў з дваровых тэрыторый да пачатку працоўнага дня, дарожнай сеткі да бардзюрнага каменя. На асаблівым кантролі — МКАД, галоўныя праспекты і вуліцы.

Акрамя таго, старшыня Мінгарвыканкама даручыў прааналізаваць эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў, спецыялістаў, тэхнікі,

а таксама больш актыўна прыцягваць да работ грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, раней судзімых і не маюць пэўнага месца жыхарства.