Пуцін прапанаў вярнуць у Расіі званне «Герой працы»

10.12.2012 / 16:23

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вырашыў адрадзіць званне Героя працы. Пра гэта ён абвясціў на сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі.

Кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліў, што «нельга рабіць поўную кальку з савецкага часу». «Трэба ўсім разам падумаць і з грамадствам параіцца, з грамадскімі арганізацыямі, павінны быць крытэрыі ясныя і зразумелыя, не проста за колькасць прапрацаваных гадоў, а за вынік, за ўклад у развіццё краіны. Лічыце, што мы з вамі такое рашэнне прынялі», — сказаў Уладзімір Пуцін.

У савецкія часы званне прысвойвалася «асобам, якія маюць асаблівыя заслугі ў галіне вытворчасці, навуковай дзейнасці, дзяржаўнай або грамадскай службы, якія аlпрацавалі працоўнымі або служачымі не менш за 35 гадоў».