World Press Photo: упершыню ў Беларусі

У Мінску адкрылася выстава World Press Photo

11.12.2012 / 11:43

Выстава World Press Photo, сусветнага конкурсу прэсавай фатаграфіі, штогод праходзіць у ста гарадах розных краін. У Беларусі ж найлепшыя фотаздымкі з усяго свету экспануюцца ўпершыню.

На адкрыццё выставы ў Мінск прыехаў адзін з лаўрэатаў World Press Photo Аляксандр Гронскі.

Пабачыць 158 здымкаў з ліку пераможцаў конкурсу можна ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) бліжэйшыя два тыдні — з 11 да 24 снежня.

Ганна Бадзяка, Таццяна Гаўрыльчык