Чые імёны шукаюць у інтэрнэце найчасцей? Топ-25 беларускіх зорак — ад Міхалка да Смолавай
ці ведаеце Вы гэтых зорак?
12.12.2012 / 14:15
Папулярнасць у
Адзін з аб’ектыўных крытэраў вызначэння папулярнасці — тое, наколькі часта людзі цікавяцца «зоркай» у інтэрнэце.Прычым не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Выйграе Вікторыя Азаранка чарговы тэнісны турнір — і колькасць запытаў «Azarenka» узрастае ў разы. Выпускае Сяргей Міхалок новы альбом — слухачы набіраюць «Ляпіс спампаваць бясплатна».
Паводзе дадзеных партала Gemius,
дзвюма асноўнымі пошукавымі сістэмамі, якімі карыстаюцца беларусы, з’яўляюцца амерыканскі Google (45% запытаў) і расійскі Яндэкс (41%).Кожны з іх мае свой лічыльнік колькасці запытаў. Разлікі вядуцца па прынцыпова розных методыках, але дазваляюць пралічыць, наколькі тая ці іншая зорка цікавейшая для аўдыторыі за астатніх.