У Гомелі смеццявоз збіў школьніка на пешаходным пераходзе: хлопчык загінуў на месцы

12.12.2012 / 21:06

Як паведамілі відавочцы, трагедыя здарылася прыблізна ў 13.00 12 снежня каля прадпрыемства «Энергазбыт» (філіял РУП «Гомельэнерга») на вуліцы Барыкіна.

Хлопчык пераходзіў дарогу па неруэгуляваным пешаходным пераходзе, і яго збіў смеццявоз.
Ад моцнага ўдару дзіця адкінула на некалькі метраў. Яно загінула на месцы здарэння.

Афіцыйнай інфармацыі пра ДТЗ пакуль няма. Вядзецца разбор.