На борце самалёта Масква — Хабараўск памёр пяцігадовы хлопчык

13.12.2012 / 09:24

На борце расійскага самалёта Боінг-777, які выконваў рэйс па маршруце Масква — Хабараўск, раніцай 13 снежня памерла пяцігадовае дзіця.

Паводле папярэдніх звестак, у ходзе палёту хлопчыку стала кепска.

Стан яго здароўя пагоршыўся на столькі, што камандзір паветранага судна прыняў рашэнне зрабіць пасадку ў бліжэйшым аэрапорце — у Краснаярску.
Аднак нягледзячы на ​​зробленыя захады, лекары, што прыбылі да месца пасадкі самалёта, канстатавалі смерць хлопчыка.

«Па гэтым факце следчымі органамі Заходне-Сібірскага следчага ўпраўлення на транспарце СКР арганізавана праверка», — адзначылі ва ўпраўленні.

Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, прычына смерці высвятляецца.