У Мінску можна будзе бясплатна закадзіравацца

13.12.2012 / 10:18

Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама з 10 па 14 снежня праводзіць бясплатнае кадзіраванне ад алкагольнай залежнасці. Як паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, гэта адно з мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Прафілактыка і Ты!».

Акцыя пройдзе 14–15 снежня. Яе мэта — прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы п’янства і звязанымі з ім негатыўнымі наступствамі, прапаганда здаровага ладу жыцця.

15 снежня стане «днём без алкаголю» з адмовай ад рознічнага гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам.