БАТЭ просіць павялічыць колькасць камандаў у вышэйшай лізе да 16

а Вы, калі Вы заўзятар, за якую колькасць клубаў?

13.12.2012 / 11:12

ФК БАТЭ накіраваў у Беларускую федэрацыю футбола ліст з просьбай разгледзець пытанне аб паэтапным павелічэнні камандаў у вышэйшай лізе да 16 клубаў.

Як сцвярджаецца ў звароце, скарачэнне вышэйшай лігі прывяло да пазбаўлення гульцоў юнацкіх і маладзёжных зборных належнай практыкі, звужэння геаграфіі, а таксама не павялічыла канкурэнтаздольнасці клубаў на еўрапейскай арэне.

У якасці прыкладу прыводзяцца чэмпіянаты Партугаліі, Венгрыі, Чэхіі, Швецыі, Сербіі, Грэцыі і іншых краін.

Колькасць каманд прапанавана павялічваць паэтапна: спачатку да 14 каманд, затым да 16 камандаў.

У сёлетнім сезоне ў вышэйшай лізе гуляла 11 клубаў, у наступным годзе будзе 12.

АБФФ прапанавала клубам вышэйшай лігі выказацца да 24 снежня.