13 снежня еўра вырас на 70 рублёў, расійскі рубель абнавіў гадавы максімум

13.12.2012 / 11:19

13 снежня на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Еўра працягнуў ўмацоўвацца і наблізіўся да гадавога максімуму, а расійскі рубель яго абнавіў.

Курс даляра застаўся на ўчарашнім узроўні — 8 590 беларускіх рублёў.

Еўра падаражэў на Br70 да 11 240 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на Br1 да 280,5 беларускага.