Чатыры супрацоўнікі Ленінскага РУУС Мінска прызнаны падазраванымі па справе аб збіванні вартаўніка аўтастаянкі
13.12.2012 / 21:16
Следства прызнала падазраванымі ва ўчыненні злачынства на падставе ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае службовай асобай, што яўна выходзіць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных па службе) чатырох службовых асоб Ленінскага РУУС сталіцы.Пра гэта
паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Паводле яго слоў, УСК ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў праводзіць комплекс следчых дзеянняў, скіраваных на ўстанаўленне ўсіх акалічнасцяў учынення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да вартаўніка аўтастаянкі Васіля Сарочыка.
На падставе арт. 223 і 224 КПК з удзелам пацярпелага 11 снежня былі праведзены працэдуры апазнання.Паводле іх вынікаў, а таксама згодна з іншымі матэрыяламі крымінальнай справы следствам былі прыняты працэсуальныя рашэнні аб прызнанні супрацоўнікаў міліцыі падазронымі. Мера стрымання ў дачыненні да іх пакуль не абіралася.
У статусе падазраванага знаходзіцца оперупаўнаважаны Жанна Багданоўская і трое
***
Аб катаваннях у дачыненні да пенсіянера Сарочыка, вартаўніка аўтастаянкі, размешчанай па вуліцы Малініна ў Мінску, якая належыць УП «Рамен», паведаміла праваабарончаяНа сайце «Платформы» (www.platformarb.com) таксама быў размешчаны відэарасказ пацярпелага. Затым ён паўтарыў свой расказ наінфармацыйна-асветная ўстанова «Платформа».
Інцыдэнт адбыўся 14 лістапада. Паводле слоў Сарочыка, у пункт аховы аўтастаянкі прыйшлі два супрацоўнікі праваахоўных органаў, адзін з якіх быў у цывільным. Не паказваючы дакументаў і нічога не тлумачачы, яны загадалі вартаўніку накіроўвацца ў Ленінскае РУУС. Прыкладна гадзіну Сарочык знаходзіўся ў памяшканні дзяжурнай часткі ўпраўлення, а затым яго адвялі на допыт. Пазней высветлілася, што допыт праводзіла оперупаўнаважаная Ленінскага РУУС Багданоўская
Пенсіянер паспрабаваў растлумачыць, што не ведае, пра што ідзе гаворка, але пасля гэтага пабоі ўзмацніліся. Як сцвярджае Сарочык, яго білі нагамі і дубінкамі па галаве і целе, да збівання перыядычна падключаліся іншыя супрацоўнікі РУУС. Катаванні суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі забойства. Калі пажылы чалавек губляў прытомнасць, яго аблівалі халоднай вадой.
Усё гэта доўжылася прыкладна шэсць гадзін, але ніякага прызнання ад Сарочыка міліцыянеры не атрымалі. У выніку ў дачыненні да яго склалі нейкі дакумент, які пенсіянер падпісаў, калі ўжо быў не ў стане яго прачытаць, і адпусцілі дамоў.
З міліцыі Сарочык адправіўся ў
Пракуратура накіравала матэрыялы ў Ленінскі раённы аддзел СК, які праводзіў праверку, затым працу прадоўжыла упраўленне Следчага камітэта па Мінску.
У канцы лістапада з’явілася інфармацыя, што на Сарочыка пачаўся націск з боку міліцыі. Яму тэлефанавалі прадстаўнікі Ленінскага РУУС, на аўтастаянцы, дзе ён працуе, спрабавалі пабываць некалькі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Праваабаронцы лічаць, што міліцыянеры хацелі прымірыцца з пенсіянерам.
12 снежня МУС і СК афіцыйна заявілі, што асноўная задача следства па справе аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС — «правядзенне незалежнага расследавання і ўстанаўленне ісціны».