Адкрылася выстава беларускага кінаплаката — першая пасля 1937-га

11–17 снежня. Музей кіно (Свярдлова, 4).

14.12.2012 / 10:50

Музей беларускага кіно прапануе ўнікальную выставу — супрацоўнікі музея сабралі 30 класічных кінаплакатаў 1920-х і 30-х гадоў.

Гэта цяпер кінаплакат падаецца нечым неабавязковым, а ў часы першых беларускіх фільмаў, ён быў не толькі спосабам рэкламы, але і самастойным творам мастацтва. Еўрапейскія калекцыянеры збіраюць савецкія плакаты тых часоў — савецкае мастацтва ў 20-я перажывала сапраўдны ўздым.

Ароч таго,

на выставе можна ўбачыць кінаплакаты, створаныя на беларускай мове, прычым не ў Беларусі, а ў Маскве. Гэта рэкламы фільмаў «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны» і «Джэнтльмен і певень».

Як сцвярджаюць арганізатары, апошні раз выстава беларускага кінаплаката адбылася ў 1937-м.

ЮУ