У суботу — моцны вецер, у нядзелю — складаныя ўмовы надвор’я

14.12.2012 / 11:56

У бліжэйшыя суткі, 15 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

Месцамі па краіне чакаецца невялікі снег, завіруха. Днём у многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей часам снег і завіруха. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні 8–13 метраў у секунду, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі яго парывы ​​дасягнуць 15–20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 6 да 12 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях да 14 градусаў марозу. Днём чакаецца ад 4 да 9 градусаў ніжэй за нуль, у крайніх паўднёва-заходніх раёнах будзе менш марозна — мінус 1–3 градусы.

Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што ў нядзелю, 16 снежня, у Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я:
моцны вецер з парывамі да 15–20 метраў у секунду, завіруха, на дарогах снежныя заносы, па паўднёва-заходняй палове краіны пройдзе моцны снег.