Брат, сястра і былы зэк: у пракат выходзіць «Чорны дрозд»

+ трэйлер

Паміж нуарам і баевіком

14.12.2012 / 12:29

Пра фільм «Чорны дрозд» крытыкі спрачаюцца з моманту яго з’яўлення на экранах. Рэжысёр-аўстрыец Штэфан Рузавіцкі, які зняў «Фальшываманетчыкаў» замахнуўся на неануар еўрапейскага тыпу ў галівудкім разліве.

Сюжэт амаль класічны:

брат і сястра абрабавалі казіно і рухаюцца ў бок Канады, каб праскочыць там мяжу. Паралельна баксёр-рэцэдывіст, які вось толькі-толькі выйшаў з турмы, накіроўваецца ў памежную зону, дзе жывуць ягоныя бацькі. Няцяжка здагадацца, што ў хуткім часе ўся тройца сустракаецца, і нічога добрага нікому з іх гэтая сустрэча не прынясе.

Лёс ва ўсіх герояў фільма цяжкі. То бок, увогуле ва ўсіх.

Канадскае памежжа больш нагадвае не сучасную Амерыку, а Тэхас сярэдзіны XIX стагоддзя, дзе выпаў снег. Нагадвае па норавах,
але гэтага дастаткова.

Аднак еўрапейская кінатрадыцыя трылераў дрэнна спалучаецца з галівудскай — у выніку не маем ні аднаго, ні другога. З еўрапейскімі рэжысёрамі ў Галівудзе так бывае рэгулярна. Аднак на фільм варта ісці хаця б для таго, каб пабачыць амерыканскую зіму на поўначы і лінейку выдатных акцёраў: Эрык Бана, Алівія Уайлд, Чарлі Ханэм і паўзабыты Крыс Крыстоферсан, які ўжо гадоў з 30 выдатна ўвасабляе амерыканскага сем’яніна з народнай легенды.

ЮУ