У нядзелю-панядзелак у цэнтры і на ўсходзе магутныя вятры, крайне некамфортнае надвор'е

Варта планаваць свае справы так, каб менш быць на дварэ гэтыя дні.

14.12.2012 / 12:39

Будзе ўсяго 8–10 градусаў марозу, але вецер будзе да 10–15 метраў за секунду, чакаюць сіноптыкі. У выніку надвор’е будзе вельмі некамфортным, па адчуванні — як на мінус 15–20.

У Віцебску, Магілёве, Гомелі вецер будзе слабейшым, але мароз большым, і камфортнасць складзе тыя самыя мінус 20.

А вось у Гродне і Брэсце, на захадзе Беларусі мароз у гэтыя дні будзе зусім памяркоўным, усяго да мінус 3.

СГ