Алівія Уайлд («Трынаццатая») заручылася

14.12.2012 / 13:05

Зорка серыяла «Доктар Хаўс» Алівія Уайлд, здаецца, зноў сабралася замуж. 28-гадовая актрыса, якая год таму рассталася з сынам італьянскага прынца, заручылася.

Уайлд прыняла прапанову рукі і сэрца ад свайго цяперашняга кавалера Джэйсана Садэйкаса. Парачка нібыта плануе ажаніцца ў родным горадзе жаніха — Канзас-Сіці.

«Усё ў горадзе гудуць пра вяселле.
Яны (Алівія і Джэйсан) ужо забраніравалі месцы і знаходзяцца ў працэсе завяршэння астатніх дэталяў», — кажа крыніца.
Аднак прадстаўнік актрысы адмаўляе чуткі пра заручыны.
«Яны вельмі шчаслівыя разам, але яшчэ не заручаныя», — адзначыў ён.

Нядаўна стала вядома, што Алівія прадае свой ​​дом у Лос-Анджэлесе, каб пераехаць жыць да каханага ў Нью-Ёрк.