Унучка Сталіна: татуіроўкі і вінтажная крама ў ЗША - фота

Нашчадкі кіраўнікоў СССР не жывуць у постсавецкіх краінах.

14.12.2012 / 13:11

Унучка Сталіна - Крыс Эванс. Ёй 40 гадоў, жыве ў Портлэндзе, мае вінтажную краму.

Грамадзянін ЗША Сяргей Хрушчоў бывае ў Маскве наездамі,
у асноўным на прэзентацыях сваіх кніг і пахаванні сваякоў. Праўнучка Мікіты Сяргеевіча, Ніна Львоўна Хрушчова, выкладае на факультэце міжнародных адносін у універсітэце New School ў Нью-Ёрку.
Выкладала харэаграфію ў Маямі ўнучка старшыні КГБ СССР і Генеральнага сакратара КПСС Юрыя Андропава,
Таццяна Ігараўна Андропава. Там жа, у ЗША, жыве і яе брат Канстанцін Ігаравіч Андропаў.
Праўнук Леаніда Ільіча па лініі сына, Дзмітрый, цяпер вывучае паліталогію ў Оксфардскім універсітэце.
У Каліфорніі жыве і пляменніца Леаніда Брэжнева — Любоў Якаўлеўна.

Дачка галоўнага ідэолага позняга камунізму, аскета Міхаіла Суслава, Майя Міхайлаўна Сумарокава, ад 1990 года разам з мужам і двума сынамі жыве ў Аўстрыі.

Дачка Гарбачова Ірына Вірганская жыве, у асноўным, у Сан-Францыска,
дзе размяшчаецца галоўны офіс «Гарбачоў-Фонду», у якім яна працуе віцэ-прэзідэнтам, паведамляе ibigdan.livejournal.com.

Дзеці беларускіх топ-чыноўнікаў таксама вучацца зусім не ў Горы-Горацкай сельгасакадэміі.