Сяргей Касціцын абраны заўзятарамі ў стартавую пяцёрку Усходу на Матч усіх зорак КХЛ

14.12.2012 / 13:19

Сёння скончылася чатырохдзённае інтэрнэт-галасаванне заўзятараў на сайце khlallstar.com па вызначэнні стартавых пяцёрак і галкіпераў камандаў Захаду і Усходу, якія 12 і 13 студзеня 2013 года ў Чэлябінску прымуць удзел у пятым Матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі.

Беларускі форвард «Нэшвіла» Сяргей Касціцын, на час лакаўту ў НХЛ заключыў кантракт з омскім «Авангардам», абраны заўзятарамі ў стартавую пяцёрку каманды Усходняй канферэнцыі.