Аляксандра Герасіменя выйграла золата на чэмпіянаце свету ў Стамбуле на 50 м

16.12.2012 / 22:38

Аляксандра Герасіменя стала чэмпіёнкай свету на «кароткай вадзе» на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.

У вырашальным заплыве чэмпіянату свету ў 25-метровым басейне ў Стамбуле беларуска паказала найлепшы вынік вольным стылем — 23,64, усталяваўшы новы нацыянальны рэкорд.

Серабро ў брытанкі Франсэскі Халшал — 23,87, бронза ў датчанкі Джанэт Отэсэн — 24.00.