Анекдот. Сакрэт поспеху

18.12.2012 / 09:06

«Наша Ніва» прааналізавала заходы карыстальнікаў на старонкі з навінамі і выявіла такі топ тэмаў. 1. Лукашэнка. 2. Пазняк. 3. Геі. 4. Беларуская мова. І тады кінакрытык Андрэй Расінскі, артыкулы якога пра кіно, ясна, мелі нулявы рэйтынг заходаў, прыдумаў ідэальны загаловак, які рэабілітаваў бы рубрыку ў вачах калег: «ЛУКАШЭНКА І ПАЗНЯК АГУЧЫЛІ ФІЛЬМ ПРА ГЕЯЎ ПА-БЕЛАРУСКУ».