Сумеснае пасяджэнне палат парламента — 20 снежня: з дакладам выступіць Тозік

18.12.2012 / 10:47

Сумеснае пасяджэнне савета рэспублікі і палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі пройдзе 20 снежня ў Авальнай зале Дома ўрада.

Чакаецца, што перад парламентарыямі з дакладам, прысвечаным сацыяльным аспектам ў развіцці краіны, грамадства і чалавека, выступіць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Акрамя таго, члены ўрада адкажуць на пытанні сенатараў і дэпутатаў.