Месі працягнуў кантракт з «Барселонай» да 2018 года

18.12.2012 / 15:09

Аргенцінскі форвард "Барселоны" Ліянэль Месі працягнуў кантракт з каталонскім футбольным клубам да 2018 года.

Тройчы прызнаны найлепшым гульцом года Месі здолеў забіць 90 галоў у 2012 годзе, усталяваўшы сусветны рэкорд.

Ранейшы кантракт 25-гадовага футбаліста сканчаўся ў чэрвені 2016 года.