Новы год — не «по веленію Петра»: беларусы адзначаюць Новы год з 1387 года
21.12.2012 / 10:13
Хрышчэнне Літвы. Карціна Яна Матэйкі.
Надыходзіць Новы год. Хутка
Вядома, што ў старажытных земляробскіх супольнасцях год пачынаўся ў сакавіку, з новай вясной, з новым цыклам работы ў полі. У візантыйскай традыцыі прынята было пачынаць год з верасня. «Гэта ішло ад даўніх грэцкіх і малаазійскіх культур, — тлумачыць гісторык Алег Дзярновіч. — Традыцыя ж лічыць год ад 1 студзеня пайшла з Старажытнага Рыму».
Запачаткаваў яе не хто іншы, як Юлій Цэзар, які стаў у Рыме не толькі імператарам, але і вярхоўным жрацом. Рэфармуючы каляндар, ён перанёс пачатак года з сакавіка на студзень — месяц, прысвечаны богу Януарыю.Гэта паганскае боства часу, пачатку і канца мела ва ўяўленні рымлянаў два абліччы. Януарый нібыта і аглядаўся на мінулы год, і глядзеў у будучыню.
Рымскі каляндар пашыраўся па свеце спачатку разам з рымскімі легіёнамі, пасля — з рымскай каталіцкай Царквой.
З Рыму ідзе і адна з традыцый святкаваць пачатак Новага года. Казус, які паслужыў прычынай для гэтага, быў звязаны з канцом свету.
Людзі чакалі, што з надыходам 1000 года нашай эры вырвецца на волю біблейская пачвара Левіяфан і скончацца зямныя часы. Аднак прабіла поўнач — і катастрофы не адбылося. Роспач у Рыме змянілася на ўсеагульную радасць і святкаванне.У першы дзень Новага года Папа Сільвестр ІІ упершыню сказаў прамову urbi et orbi — «гораду і свету». З таго часу яна стала традыцыйнай.
Царква раней найбольш пільнавала час: яна мусіла вылічваць даты рэлігійных святаў, тэрміны пастоў; пры манастырах вяліся хронікі.Народ у масе сваёй да часу ставіўся менш пільна: гістарычная памяць вялікай часткі насельніцтва не сягала далей таго, што памятаў дзед ці прадзед — далей былі легендарныя часы.
На беларускую зямлю традыцыя пачынаць год ад 1 студзеня прыйшла разам з пераходам у каталіцтва пануючай дынастыі ды масавым хрышчэннем насельніцтва,кажа Алег Дзярновіч.
Гэта мог быць Ягайлаў хростХаця, дадае Алег Дзярновіч, да XVI ст. працягвала існаваць і традыцыя візантыйскага летазлічэння, калі Новы год пачынаўся з 1 верасня. Але можна сказаць, што ў Беларусь сучасны каляндар прыйшоў 625 гадоў таму.1387-га , калі вялікі князь, выконваючы абавязальніцтвы, узятыя на сябе падчас Крэўскай уніі, пераводзіў Літву з паганства ў хрысціянства рымскага абраду.
З хуткімі святамі, дарагія чытачы!