Беларускія Каляды ў Іркуцку

24.12.2012 / 13:07

Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага запрашае разам адзначыць Каляды-2013. Свята адбудзецца 30 снежня а 15.00 у Іркуцку, у сядзібе Сукачова, адбудуцца моладзевыя "Вячоркі" -- "Жаніцьба Цярэшкі". Уваход бясплатны. Чаяванне ў складчыну.

7 студзеня 2013 у Канцэртнай зале Іркуцкай абласной філармоніі пройдзе святочны канцэрт. У праграме --выступ Аляксандра Памідорава, «Калядкi» - тэатралізаванае прадстаўленне МК «Крывiчы», «Вячоркі» - навучанне бытавым беларускім народным танцам, «Бяседа» - чаяванне ў складчыну. Пачатак у 11.30.

Квіток каштуе 250 расійскіх рублёў. Дзеці-дашкольнікі -- бясплатна. Квіткі ёсць у касе Філармоніі.

Даведкі па т.: 8902 1706830 (Алег Рудакоў).

АР