Мясніковіч: Да 1 студзеня на кожным прадпрыемстве павінен быць план мадэрнізацыі
26.12.2012 / 17:27
Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў да канца года забяспечыць безумоўнае выкананне патрабаванняў па падрыхтоўцы планаў мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Аб гэтым ён заявіў сёння на селектарнай нарадзе.
«Да 1 студзеня на кожным прадпрыемстве, уключаючы бюджэтныя, павінны быць адпаведныя планы мадэрнізацыі, зацверджаныя і ўзгодненыя», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго слоў, некаторыя арганізацыі спрабуюць «закрыцца»
— Нават тыя арганізацыі, якія плануюцца для ўваходжання ў канцэрны, холдынгі або аб’яднанні павінны мець адпаведныя планы мадэрнізацыі».«Я патрабую, каб за астатнія дні ўсё было зроблена, у тым ліку па кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі, — дадаў Міхаіл Мясніковіч.
Аналізуючы вынікі года, прэм’
Ён таксама спыніўся на праблемных пытаннях сельскай гаспадаркі, у прыватнасці ў сферы рэалізацыі малака. Горш працуюць у гэтым напрамку Віцебская і Магілёўская вобласці, дзе па стану на 6 снежня паказчыкі па продажы малака выкананы адпаведна на ўзроўні 98,2 працэнта і 99,95 працэнта ў параўнанні з мінулым годам. Міхаіл Мясніковіч даручыў удзяліць увагу вырашэнню гэтых пытанняў.