Начальнік ваеннай паліцыі Сірыі збег ад Башара Асада
Зараз ён магчыма знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі.
26.12.2012 / 20:42
Генерал-лейтэнант Абдул Азіз Джасэм Шалаль — адна з самых высокапастаўленых службовых асоб, якія перайшлі на бок праціўнікаў сірыйскага рэжыму.
У відэазвароце Шалаль заявіў, што сірыйская армія ў краіне ператварылася ў банды забойцаў і больш не выконвае сваё галоўнае прызначэнне, якое заключаецца ў абароне насельніцтва.
Тым часам паўстанцы заявілі, што пашырылі зону свайго кантролю ў Сірыі.