Прэзідэнт Азербайджана памілаваў палітвязняў

27.12.2012 / 20:56

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў 80 асуджаных, многія з якіх Радай Еўропы былі прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Па словах мясцовых грамадскіх актывістаў, у турме застаюцца яшчэ некалькі дзясяткаў апазіцыянераў.

Азербайджанскі ўрад працягвае адмаўляць, што ў краіне ёсць палітвязні.