ФК «Мёры» спыніў існаванне дзякуючы мясцовым уладам

05.01.2013 / 16:42

ФК «Мёры» спыніў існаванне «дзякуючы» мясцовым уладам. Пры тым што клуб быў паспяховым: у мінулым сезоне (першым і апошнім для «Мёр») каманда заняла 16 месца ў 2-й лізе, абышоўшы ўсіх канкурэнтаў з Віцебскай вобласці. А ў чэмпіянаце вобласці 2011 года каманда заняла першае месца ў групе «А».

Магчыма, у масштабах краіны гэтая падзея не вельмі значная, аднак на мясцовым узроўні гэта сапраўдная драма.