Лукашэнка з Колем наведалі храм-помнік у гонар Усіх святых - фотафакт
07.01.2013 / 14:32
Паводле звестакпрэс-службы прэзідэнта, разам з кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы Філарэтам ён запаліў калядную свечку ў ніжнім прыдзеле ў гонар Іаана Хрысціцеля.
Лукашэнка паднёс у дар мітрапаліту насценны гадзіннік, аздоблены разбянымі карункавымі арнаментамі, выкананымі ў тэхніцы Сожскай скані. Філарэт падарыў афіцыйнаму лідару ікону Раства Хрыстовага.
«Затым Аляксандр Лукашэнка паслухаў спевы ў выкананні хору выхаванцаў нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода. Лукашэнка таксама азнаёміўся з планамі па завяршэнні будаўніцтва і стварэнні ўнутранага віду
А. Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт працягнулі кантактаваць за чаем. Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем перад наведваннем храма таксама ўсклаў кветкі да помніка патрыярху Аляксею II», — гаворыцца ў паведамленні.