«Опель» збіў дваіх школьнікаў на пешаходным пераходзе
08.01.2013 / 09:52
Кіроўца Opel Vectra здзейсніў наезд на дваіх падлеткаў і збег з месца здарэння ў Магілёўскай вобласці.
Аварыя адбылася 7 студзеня каля 20.30. Кіроўца на рэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на дваіх падлеткаў. З месца здарэння кіроўца збег,
але неўзабаве быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.
У выніку аварыі юнак 1997 года нараджэння атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Стан дзяўчыны 1996 года нараджэння ацэньваецца як цяжкі. Пацярпелыя знаходзяцца ў Магілёўскай абласной бальніцы.