У Мінску пенсіянерка спрабавала скончыць жыццё самагубствам

Спаліць сябе спрабавала 63-гадовая жыхарка Мінска.

08.01.2013 / 10:15

Як паведамілі ў праваахоўных органах, пенсіянерка, якая жыве на вуліцы Авіяцыі, 5 студзеня абліла сябе растваральнікам і падпаліла. З апёкамі I–III ступеняў 35% цела жанчына дастаўлена ў бальніцу.

Матывы ўстанаўліваюцца.